У найбліжэйшы час, па словах Іванца, яго ведамства падпіша пагадненне з Міністэрствам культуры, на аснове якога кожная апошняя серада месяца на працягу ўсяго навучальнага года будзе аб'яўленая днём музеяў.

Вучні з усіх куткоў краіны змогуць у гэты дзень бясплатна наведаць любы такі аб'ект на выбар — без прывязкі да месца пражывання.

Акрамя таго, Іванец сцвярджае, што «кожны школьнік, які пражывае ў аграгарадку, вёсцы, абласным цэнтры можа вывучаць сваю гісторыю». Паводле яго слоў, ужо сфармаваныя і алічбаваныя адпаведныя турыстычныя і экалагічныя маршруты.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0