Фота: Радыё Свабода
«Дзеянні Валерыя з моманту пачатку вайны ва Украіне паказалі, што ён у першую чаргу адстойвае інтарэсы беларусаў, а не чужыя ці нават свае ўласныя. Ён стаў першым беларускім афіцэрам, які звярнуўся да вайскоўцаў з заклікам не здзяйсняць злачынстваў супраць народаў Беларусі і Украіны і не выконваць злачынныя загады. Валерый узяў на сябе кірунак па нацыянальнай бяспецы і абароне ў Аб'яднаным кабінеце, ведаючы, якую небяспеку і адказнасць гэта за сабой цягне», — расказала Ціханоўская.
«Мы выдатна разумелі, што спробы з боку рэжыму дыскрэдытаваць членаў Кабінета непазбежныя, і гэта толькі першая. Фігура Сахашчыка стала адной з найбольш небяспечных для іх, таму ён сам, яго блізкія і яго рэпутацыя будуць пад пастаяннымі ўдарамі прапаганды», — адзначыла яна.
Паводле Ціханоўскай, Валерый Сахашчык ужо выказаў жаданне аформіць афіцыйную адмову ад расійскага грамадзянства, каб пазбегнуць далейшых нападаў з боку прапаганды.
Чытайце таксама:
Спецслужбы пры ператрусе знайшлі ў Сахашчыка расійскі пашпарт. Як гэта тлумачыць сам афіцэр?





