Вядома, што яе, як і мужа, абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 — актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, арт. 369-1 — дыскрэдытацыя Беларусі. Цяпер Паліну і Дзмітрыя утрымліваюць у СІЗА-1.

Дзмітрый Лукша быў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры ў Мінску 11 сакавіка. Раней ён шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X». На момант затрымання Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале.

Падтрымайце палітзняволеных мужа і жонку лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзмітрый Міхайлавіч Лукша, Паліна Палавінка.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13