Фота: АР

Фота: АР

Тры крыніцы, блізкія да расійскага кіраўніцтва, сцвярджаюць: паводле Козака, калі б такая дамова з Кіевам была складзеная, то Расія магла б спыніць вайну і не акупоўваць украінскія тэрыторыі. Таму дарадца Пуціна рэкамендаваў яму пагадзіцца на дамову, піша Reuters.

Да пачатку вайны расійскі прэзідэнт неаднаразова сцвярджаў, што НАТА і яго ваенная інфраструктура набліжаюцца да межаў Расіі, бо прымаюць у свой склад новыя краіны Усходняй Еўропы, і што цяпер альянс гатовы прыняць у свой склад і Украіну. Пуцін публічна назваў гэта пагрозай для Расіі, на якую ён і адрэагаваў, калі пачаў баявыя дзеянні.

Калі ж Пуцін атрымаў ад Козака прапанову дамовы з Украінай, ён назваў умовы ў ёй недастатковымі і пажадаў таксама ўключыць у мэты Расіі захоп частак украінскай тэрыторыі. У выніку здзелка не адбылася.

Дзве з трох крыніц Reuters сцвярджаюць, што праз некалькі дзён пасля пачатку ўварвання ва Украіну Кіеў пагадзіўся на асноўныя ўмовы пагаднення, і Дзмітрый Козак рэкамендаваў Пуціну падпісаць яго, але той адхіліў прананову. Трэцяя крыніца Reuters таксама кажа аб прапанове здзелкі і адмову Пуціна, але, па яе інфармацыі, гэта здарылася незадоўга да ўварвання.

Ні расійскі, ні ўкраінскі бок не пацвердзілі Reuters афіцыйна, што такая дамова сапраўды існавала. Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк расказаў, што Расія выкарыстоўвала перамовы як прыкрыццё для падрыхтоўкі ўварвання, але не патлумачыў, якой была сутнасць перамоваў.

Яшчэ 10—15 кіламетраў, і ўкраінская армія разрэжа херсонскую групоўку напалам

«Украіна нясе цяжкія страты, Расія здзяйсняе подзвігі, Кіеў укідае фэйкі пра перамогу». Як расійскія прапагандысты расказваюць пра адступленне з Харкаўскай вобласці

«Усе пакінулі пазіцыі — і ПВК, і звычайная армія, САХР, АМАП». Расгвардзеец распавёў пра ўцёкі расіян з Балаклеі

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6