Паводле ўмоваў кантракту Ранадду мог зарабіць 243 мільёны еўра ў год, што аўтаматычна зрабіла б яго самым высокааплатным футбалістаў у свеце. Аднак знакаміты форвард адмовіўся ад прапановы, бо не захацеў пераязджаць у Саудаўскую Аравію.

Пры гэтым апошнім часам Раналду вельмі незадаволены колькасцю часу, які яму даюць гуляць у складзе «чырвоных д'яблаў». Таму не выключана, што ўзімку ён можа ўсё ж такі яшчэ раз сур'ёзна падумаць над прапановай саудаўцаў.

На гэта вельмі спадзяюцца ў мясцовай федэрацыі футбола. Прэзідэнт арганізацыі Ясер Аль-Місэхаль выказаў надзею, што ў будучыні Раналду ўсё ж прыме прапанову адной з каманд краіны. «Мы хацелі б, каб такі гулец, як Крышціяну Раналду, гуляў у Лізе Саудаўскай Аравіі. Гэта прынесла б велізарную колькасць станоўчых водгукаў і стала б вялікай навіной для ўсіх».

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
2