Дыскусіі аб назве з'явіліся пасля пачатку вайны ва Украіне. Цікава, што тэатр знаходзіцца каля пасольства Украіны.

У маі 2022 года была створаная рабочая група, якая павінна была прадставіць рэкамендацыі па пытанні напрамкаў дзейнасці і назвы тэатра. На мінулым тыдні група перадала сваё рашэнне міністру. 

Большасць выказалася за варыянт назвы «Стары віленскі тэатр». На думку экспертаў, гэтая назва нагадвае пра гісторыю тэатра і адпавядае ўстаноўкам сучаснага тэатра, кірунку яго дзейнасці. Гэта быў першы будынак, узведзены ў Вільні для тэатра ў сярэдзіне 19 ст. на вуліцы, што цяпер носіць імя Басанавічуса.

«Гэта сімвалічная і адначасова рэальная змена: назва Стары віленскі тэатр лепш адпавядае вехам дзейнасці тэатра, адлюстроўвае гісторыю будынка і адкрывае больш шырокія магчымасці для ажыццяўлення мультыкультурных ініцыятыў. Натуральна, што перамены могуць быць трывожнымі для трупы — мы гэта разумеем і хочам падкрэсліць, што ніхто не сумняваецца ў прафесіяналізме трупы, у яе неабходнасці ў агульным кантэксце літоўскага тэатра», — сказаў Кайрыс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?