Найлепшым рэжысёрам драматычнага серыяла прызнаны Хван Дон-Хёк за «Гульню ў кальмара».

У намінацыі «Найлепшы драматычны серыял» перамаглі «Спадкаемцы», а найлепшым камедыйным серыялам стаў «Тэд Ласа». «Белы лотас» прызналі найлепшым міні-серыялам года.

Прыз за «Найлепшы сцэнарый камедыйнага серыяла» атрымала Куінта Брансан за «Пачатковую школу Эбат».

У катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле» статуэтку атрымаў Лі Джон Джэ, які сыграў галоўную ролю ў «Гульні ў кальмара».

Прыз за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле атрымала Зэндэя за «Эйфарыю». У камедыйным жанры найлепшымі сталі Джын Смарт за «Хітрасці» і Джэйсан Судэйкіс за «Тэда Ласа».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?