Богдан сказала, што цяпер назіраецца ўздым захворвання на каранавірус, хоць ён і значна меншы, чым год таму:
«Штам «Амікрон», а таксама ягоныя падтыпы — «Ніндзя» і «Кентаўр», характарызуюцца больш высокай кантагіёзнасцю. Але клінічная карціна складаецца такая, што каранавірусная інфекцыя не прэвалюе ў цяжары. Аднак пры гэтым яна можа выклікаць абцяжарванне наяўных у пацыентаў хранічных захворванняў».
Алена Богдан заклікала вакцынавацца, каб абараніцца ад цяжкага працякання хваробы. Вакцыны ёсць на выбар: «Спутнік» расійскай і беларускай вытворчасці, «Спутнік лайт» і вакцына кітайскай вытворчасці.
З 1 кастрычніка ў Мінску стартуе вакцынацыя супраць грыпу, і зрабіць бустарную прышчэпку ад каранавіруса і прышчэпку ад грыпу можна будзе ў адзін дзень са згоды пацыента.
Па словах Алены Богдан, вакцына ад грыпу таксама з'явіцца ў выязных пунктах.





