Паведамляецца, што сілавікі зладзілі ў яго кватэры ператрус, забралі камп'ютар і тэлефон. Цяпер Анатоль знаходзіцца ў ЦІП.

Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny, — сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», быў партнёрам і кіраўніком мінскай студыі рэкламы і дызайну «Адліга».

У панядзелак над ім, магчыма, адбудзецца суд.

Раней Анатоля ўжо затрымлівалі — у студзені 2021 года яго забіралі ў ДФР, нібыта каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?