Сёння прапануем вам новы верш «Як завесці дыназаўраў?».
Глядзіце, чытайце і вучыце яго са сваімі дзеткамі. Андрэю будзе прыемна.
Жонка Андрэя Паўліна ў сябе ў фэйсбуку піша:
«Між усімі прыемнымі навінамі — завяршыўшся выхад аўдыякніжкі Андрэевых вершыкаў. Зборніка дзіцячай турэмнай лірыкі. Андрэй у цяжкай няволі (але такі ж спакойны і ўпэўнены). А частка яго душы, яго сланы, барсучкі і дыназаўры весяляцца на свабодзе.
Гэта ці не апошні вершык з Валадаркі. Потым ён пераключыўся на пераклад «Айбаліта» — «Добры доктар Будзьздароў» — над якім працаваў у стаканах аўтазака па дарозе на суд і з суда. А заканчваў «Будзьздарова» ўжо ў «перасыльнай» турме №4 Магілёва, чакаючы апеляцыі перад пераводам у калонію».
Кніжку дзіцячых вершаў Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» можна набыць тут.





