Аляксандр Вучыч, kremlin.ru

Аляксандр Вучыч, kremlin.ru

Паводле яго слоў, патрабаванне было высунутае пры падтрымцы ЗША і Турцыі. «Як яны [Францыя і ФРГ] сказалі, выступілі за неабходнасць вырашэння «косаўскай праблемы» падчас вайны ў Еўропе», — заявіў Вучыч у рамках звароту да нацыі па выніках пасяджэння Рады бяспекі краіны, прысвечанага вынікам перамоваў з дэлегацыяй з Еўрасаюза.

9 верасня Сербію і Косава наведалі дарадца канцлера ФРГ Енс Плетнер, дарадца прэзідэнта Францыі Эмануэль Бон, а таксама спецпрадстаўнік Еўрасаюза па Заходніх Балканах Міраслаў Лайчак. Яны мелі намер вывучыць усе варыянты прасоўвання ў дыялогу паміж Белградам і Прышцінай. Дэлегацыя правяла сустрэчу з прэм'ер-міністрам непрызнанага Косава Альбінам Курці, пасля чаго адправіліся ў Сербію для перамоваў з Вучычам.

Праблемы расійскіх войскаў ва Украіне могуць мець наступствам. і змены ў іншых зонах уплыву Расіі. Прыднястроўе застаецца заціснутым між Украінай і Румыніяй. Расія таксама была вымушаная перакінуць вайсковую тэхніку з Сірыі ва Украіну, што робіць рэжым Асада больш уразлівым. Ізраіль ужо скарыстаўся момантам, каб разбамбіць небяспечныя вайсковыя аб'екты там.

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2