15876 чалавек, як сцвярджае ДПК, прыбылі непасрэдна з украінскай тэрыторыі, 29155 украінскіх грамадзян заехалі з Польшчы. Яшчэ 5505 чалавек прайшлі праз беларуска-літоўскую мяжу, 978 — праз беларуска-латвійскую.
Тых, хто заехаў з Расіі праз адкрытую мяжу, статыстыка ДПК не ўлічвае.
Гэтыя людзі, за малым выключэннем, не засталіся ў Беларусі. Большая частка іх ехала праз Беларусь у іншыя краіны.





