Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што размаўляў з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным з нагоды кошту газу. Пра гэта ён сказаў журналістам.

«У нас пакуль няма такіх праблем [з пастаўкамі]. Расія не ўжывала ў дачыненні да нас санкцыі. У мяне была сустрэча з ім [Пуціным], падчас якой мы размаўлялі пра цану [на газ]. Калі яго пазіцыя будзе пазітыўнай, то для нашага народа будуць прадастаўленыя максімальна выгадныя цэны», — сказаў Эрдаган.

Па яго словах, Анкара паставіла перад сабой мэту — у 2023 годзе забяспечыць сваім грамадзянам танны газ за кошт сыравіны, што здабываецца ў краіне. Турцыя ўкладзе амаль $10 млрд на распрацоўку радовішча Сакар'я ў Чорным моры. Пачаць здабычу плануюць у 2023 годзе, запасы ацэньваюцца ў 540 млрд куб. м.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3