Пра гэта ў звароце да нацыі па выніках 197-га дня вайны ў Украіне заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

«У рамках абаронных аперацый нашы героі вызвалілі ўжо дзясяткі населеных пунктаў. І сёння гэты рух працягнуўся, ёсць новыя вынікі. Усяго з 1 верасня вызвалена больш за тысячу квадратных кіламетраў нашай тэрыторыі. Дзякуй усім, хто гэта забяспечыў!» — сказаў ён.

Раней Генштаб УСУ даў справаздачу аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль горад Балаклея ў Харкаўскай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?