Падарожнікі пішуць:
«Мы ехалі па вёсцы, калі заўважылі калодзеж, выраблены з каменя і прыпыніліся, каб паглядзець. Насупраць, у сваім двары стаяла бабуля, да якой мы накіраваліся, каб спытаць хто зрабіў такую прыгажосць. Бабуля пачала распавядаць пра суседа, а мы ёй распавялі, што едзем на магілу Драздовіча.
І што вы думаеце? Праз 10 хвілін размовы Мальвіна Браніславаўна (так, мы пазнаёміліся) раптам кажа: «Хадзіце, я вам пакажу Язэпа Драздовіча шкаф». Мы нават аслупянелі.
Сапраўды, у яе хаце стаіць размаляваная Драздовічам шафа. На кожных дзверцах яго подпіс. Мальвіна Браніславаўна сказала, што ўжо хацелі яе набыць, але сын не хоча прадаваць сямейную каштоўнасць. А таксама распавяла, як яна мые шафу, каб не пасціраліся фарбы. Працаваў тады Язэп Драздовіч за ежу. У вёсцы шмат у каго былі ягоныя дываны, абрусы ці шафы, куды цяпер усё падзелася, бабуля не ведае.
Мы проста прыпыніліся і паразмаўлялі з бабуляй. Цуд».






Ну, слупянець не трэба! Пра гэтую шафу гадоў 5 таму, зняў ролік Аляксандр Краўцэвіч, глядзець БелСат трэба. А вы ведаеце, што Драздовіч быў "класічным хранічным дармаедам" -- па сённяшніх крытэрах. Яго была прышчаміла падатковая інспекцыя (хібы Пліскага р-на, быў такі) -- за няўплату падаткаў! Ходзіш, маўляў, па хатах, малюеш, жывеш з таго -- плаці падатак! А як вылічылі? Драздовіч жа на ўсіх сваіх працах ставіў аўтограф -- Drazdovič. Пасля гэтага наезду толькі літару – D.