«Кітайскі кірунак — персанальная адказнасць. Другое пытанне — імпартазамяшчэнне. Трэцяе пытанне — праходжанне фінансаў за пастаўленую прадукцыю. Тэма вядомая. Гэта значыць, эканамічны блок і фінансавы, як тут Нацыянальны банк дапамагае нашым прадпрыемствам — ды і ўрад — бесперашкоднаму праходжанню аплаты, фінансавых рэсурсаў за пастаўленую прадукцыю», — назваў Лукашэнка тэмы для абмеркавання.

Таксама ён заўважыў, што па ўсіх гэтых пытаннях няма невырашальных праблем. «Мне патрэбныя лісты, мне патрэбнае рашэнне пытання, — падкрэсліў ён. — Звярнуліся людзі па дапамогу — трэба дапамагчы. Людзі ўмеюць і прадаваць прадукцыю, і грошы за гэта атрымліваць, а хтосьці не ўмее. А калі хтосьці не хоча ў гэтай сітуацыі працаваць, вы таксама павінны ўнесці адпаведныя прапановы».

Лукашэнка таксама пацікавіўся ў першага віцэ-прэм'ера, як ва ўмовах санкцыйнага ціску працуюць некаторыя беларускія прадпрыемствы. «Па дакладах быццам бы ў кагосьці горш, у кагосьці лепш, але праблемы вырашаюцца», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0