У сваім тэлеграм-канале «Кіберпартызаны» напісалі:
«Рэжым Лукашэнкі выціснуў з Беларусі ўсе незалежныя СМІ. А цяпер у праўладных памыйніцах спрабуюць стварыць свой альтэрнатыўны свет, у якім няма вайны, гвалту над беларусамі і ўкраінцамі, беззаконня і сотняў палітвязняў. Але сёння мы нагадваем прысутным прыкарытнікам — вашай хлусні ніхто не верыць. Толькі ваш страх не за жыццё або свабоду, а за кашалёк і кар'еру. Не разлічвайце на гэта апраўданне».
Таксама «Кіберпартызаны» сёння ўзламалі сетку Гомельскага аўтапарка і запатрабавалі там вызваліць 10 палітвязняў.
Хакеры сцвярджаюць, што ўдалося часткова паралізаваць ўнутраную сетку прадпрыемства, загрузіць на камп'ютары шпалеры і раздрукаваць праз карпаратыўныя друкаркі лістоўкі. Таксама ім удалося зашыфраваць базы звестак, у тым ліку ПТА, АТК, «РемЗона» і выдаліць бэкапы.
У пацверджанне былі апублікаваныя скрыншоты тэрміналаў узламаных баз звестак.





