Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць перчаную курыцу, вам спатрэбіцца:

  • дзве курыныя грудкі без костак і скуры (вагой каля 300 грамаў), нарэзаныя на тонкія палоскі
  • тры чвэрці чайнай лыжкі солі
  • палова чайнай лыжкі молатага чорнага перцу
  • 2 сталовыя лыжкі алею (можна ўзяць сланечнікавы ці іншы раслінны)
  • 3—4 тонка нарэзаныя чырвоныя цыбуліны сярэдняга памеру
  • чайная лыжка шматкоў перцу чылі (можна замяніць на любы молаты чырвоны перац, але лепш браць каенскі, бо ён больш блізкі да перцу чылі па смаку)
  1. Добра прыпраўце кураціну соллю і чорным перцам з абодвух бакоў.
  2. У вялікай патэльні (лепш за ўсё з антыпрыгарным пакрыццём) разагрэйце сталовую лыжку алею. Смажце кураціну на сярэднім агні на працягу 4—5 хвілін ці пакуль мяса не стане светла-карычневым з кожнага боку. Здыміце мяса з патэльні і вярніце яе на агонь.
  3. Дадайце ў патэльню яшчэ адну сталовую лыжку алею і смажце цыбулю на сярэднім агні на працягу 8—10 хвілін ці пакуль цыбуля не памякчэе і не пачне змяняць колер. Не забывайце памешваць цыбулю падчас смажання.
  4. Вярніце кураціну ў патэльню, дадайце перац чылі і смажце ўсё разам яшчэ 1—2 хвіліны, пры гэтым пастаянна перамешвайце, пакуль мяса не прыгатуецца. Калі неабходна, дадаткова прыпраўце мяса.
  5. Гатовую кураціну можна падаваць з рысам ці макаронай, а можна і падмешваць яе ў салату.

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Рэцэпт на выхадныя. Курыца парма — класіка, пра якую вы яшчэ не ведалі

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1