Юрасю Зянковічу далі 11 гадоў пазбаўлення волі; Аляксандру Фядуту і Рыгору Кастусёву — па 10 гадоў пазбаўлення волі; Вользе Галубовіч і Дзянісу Краўчуку — па 2,5 года пазбаўлення волі.

Крымінальную справу аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі Мінскі абласны суд пачаў разглядаць 29 ліпеня.

Па справе праходзілі Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, якія абвінавачваліся ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), і таксама Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, яны абвінавачваліся ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Акрамя гэтага, Зянковічу інкрымінавалася стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК), заклікі да захопу дзяржаўнай улады (ч. 3 арт. 361 КК), распальванне сацыяльнай варожасці, учыненае групай асоб (ч. 3 артыкула 130 КК).

Зянковіч цалкам прызнаў віну і, як высветлілася, заключыў пагадненне са следствам, абавязаўшыся дапамагчы «выкрыць» астатніх «змоўшчыкаў». Аляксандр Фядута віну прызнаў часткова, Рыгор Кастусёў — не прызнаў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук прызналі цалкам.

Усе яны былі затрыманыя ў красавіку 2021 года.

Чытайце таксама:

Фядута ў апошнім слове на судзе: Абвінаваўца іранізуе, ці не высокія матывы сталі прычынай маіх дзеянняў. Але, гэта так!

«Мама прасіла тату сысці з палітыкі». Дачка Рыгора Кастусёва пра бацькаву няволю ды трывожныя навіны з-за кратаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8