Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі аказалі 40-гадовай жанчыне неабходную дапамогу, вызваліўшы яе з-пад абломкаў.

Як расказаў першы намеснік райаддзела МНС Аляксей Башкіраў, праз тое, што немагчыма было выкарыстоўваць аварыйны інструмент (пацярпелую прыціснула бэлькай), давялося працаваць уручную. Жанчына заставалася ў свядомасці, на пытанні супрацоўнікаў МНС адказвала, але пры гэтым скардзілася на цяжкасць дыхання і боль у нагах. Ратавальнікі ў гэты час адначасова разбіралі канструкцыі, якія абваліліся, страхавалі пацярпелую, вызвалялі ад збожжа і будаўнічых абломкаў ногі жанчыны.

Вызваліўшы пацярпелую, ратавальнікі перадалі яе работнікам хуткай дапамогі, якія прыбылі на выклік. Яны адправілі яе ў раённую бальніцу.

Прычыны і абставіны абвальвання будынка высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
7