Аляксей Громаў
«Праціўнік працягвае ўтрымліваць акупаваныя раёны Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей, а таксама спрабуе стварыць спрыяльныя ўмовы для аднаўлення наступлення. Так, расійскія акупацыйныя войскі ў чарговы раз карэктуюць свае планы і дзеянні ў адпаведнасці з загадам Пуціна па выхадзе на адміністрацыйныя межы Данецкай вобласці да 15 верасня», — сказаў Громаў.
Для гэтага, паводле Громава, Мінабароны РФ працягвае перагрупоўку злучэнняў і воінскіх часцей трэцяга армейскага корпуса. Ён складаецца з добраахвотніцкіх падраздзяленняў, набраных у розных рэгіёнах Расіі летам гэтага года.
Апошнім буйным поспехам расійскіх войскаў на Данбасе было ўзяцце пад кантроль агламерацыі Севераданецк — Лісічанск — Рубежнае і тэрыторыі Луганскай вобласці ў цэлым. Гэта адбылося ў пачатку ліпеня.





