Па звестках выдання, цяпер амерыканскі ўрад будзе патрабаваць наяўнасці спецыяльнай ліцэнзіі на экспарт пэўных найменняў прадукцыі. Гаворка ў асноўным аб працэсарах, якія першапачаткова распрацоўваліся для рэндэрынгу малюнкаў у відэагульнях, але ў апошняе дзесяцігоддзе сталі шырока выкарыстоўвацца ў суперкамп'ютарах, а таксама для функцый распазнання мовы і аб'ектаў на фота.

Акрамя таго, самі суперкамп'ютары з графічнымі чыпамі Nvidia і AMD маглі выкарыстоўвацца для праектавання і распрацоўкі ўзбраенняў і з мэтай збору каштоўных разведзвестак.

Nvidia цяпер не прадае сваю прадукцыю ў Расію, аднак мае шмат кліентаў у Кітаі, а новыя абмежаванні закранаюць бізнэс, які прынёс кампаніі каля 400 млн даляраў прыбытку за апошні квартал, паведамляе NYT.

У AMD заявілі, што захады ўрада ЗША, відавочна, паўплываюць на продажы «аднаго з яе найбольш высокапрадукцыйных графічных працэсараў у Кітай і Расію».

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2