«Мы грукаліся — і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў. Мы тлумачылі, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі. Мы казалі, што візы — гэта не пра адпачынак, гэта пра падтрыманне сувязяў, гэта пра бяспеку людзей, гэта пра стыпендыі і стажыроўкі ў рэшце рэшт.
Для беларусаў візы — гэта не раскоша, гэта неабходнасць падтрымання грамадства і абароны незалежнасці.
Гэта не значыць, што сітуацыя не можа памяняцца: пакуль Лукашэнка пры ўладзе і з Беларусі ляцяць ракеты, Еўрасаюз будзе разглядаць абмежаванні. Наша задача — каб гэтыя абмежаванні тычыліся Лукашэнкі і яго атачэння, чыноўнікаў і сілавікоў, прапагандыстаў і прарэжымных алігархаў.
Мы будзем працаваць над індывідуальным спісам санкцыяў. Але мы будзем заўжды супраць ізаляцыі Беларусі.
Хачу падзякаваць беларускай дыяспары, Паўлу Латушку і яго камандзе, прадстаўнікам Аб'яднанага Кабінета, журналістам, якія задавалі пытанні, і ўсім, хто выказваўся цягам апошніх дзён супраць візавага бану», — сказаў дарадца Ціханоўскай.





