Елісеевы палі ў Сеніцы

Прыватная пачатковая школа «Елісеевы палі» месціцца ў Сеніцы па адрасе вул. Заходняя, 26.

Фота тут і далей: сайты школ

Месяц навучання каштуе 600 еўра. Час знаходжання ў школе ад 8:30 да 19 гадзін. У кошт уваходзіць не толькі навучанне па звычайнай праграме ад Мінадукацыі, але і разнастайныя дадатковыя заняткі і 5-разовае харчаванне (абяцаюць, што ў збалансаваным меню і ажыны, і ёгурты, і індычка). Англійскую мову ў гэтай установе вывучаюць штодзённа. Хатнія заданні дзеці робяць у школе разам з настаўнікамі.

Гімназія Green Hill

Гэтая прыватная гімназія знаходзіцца ў сталіцы на Заслонава, 10. Гадзіны працы з 8 раніцы да 19 вечара.

На сайце ўстановы пазначана, што летась школа стала пераможцам у конкурсе «Прэмія нумар адзін» у намінацыі «Прыватная школа №1» у Беларусі. У школе можна вучыцца з 1 па 11 клас, але селёта набор адбываўся толькі ў 1—7 класы. Ухіл робіцца на англійскую мову і матэматыку.

Кошт навучання ў гэтай установе залежыць ад абранага бацькамі пакета. Навучанне па пакеце «Адукацыйны» з 9 да 15 гадзін каштуе 500 еўра ў месяц. Пакет «Поўны дзень» абыдзецца ў 600 еўра, а калі абраць варыянт «Усё ўключана», то месяц навучання будзе каштаваць ужо 790 еўра. 

Smart School

«Смарт Скул» — гэта міжнародная сетка прыватных школ, якія працуюць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Грузіі, Польшчы і іншых краінах. Мінская школа знаходзіцца непадалёк ад «Дрымлэнда». Дакладны адрас: Арлоўская, 80.

Плюс ёсць пачатковая школа ў вёсцы Жукаў Луг.

Кошт навучання — 1400 рублеў у месяц. На сайце пазначана, што цана ў рублях фіксуецца на ўвесь навучальны год. Пры жаданні за асобную плату можна набываць дадатковыя курсы. Час працы з 8 да 19. Заняткі ў школе пачынаюцца а 9-й раніцы. У школе можна вучыцца з 1 па 11 клас.

«Апельсін»

Прыватная школа «Апельсін», як і «Елісеевы палі», знаходзіцца ў Сеніцы. Адрас — вул. Багдановіча, 3.

Навучанне з 1 па 11 клас. Цана 1500 рублёў. У абавязковы курс навучання ўключаны прадметы STEM, а таксама паглыблены курс англійскай мовы. Гадзіны працы: з 8.30 да 18.30.

А што ў рэгіёнах?

Прыватныя школы ёсць не толькі ў сталіцы. Так, напрыклад, у Гродне ёсць школа «Тэрыторыя поспеху». Кошт навучання ў пачатковай школе разам з харчаваннем складае 950 рублёў у месяц, але гэта тычыцца толькі перыяду з 9 да 15 гадзін. Да гэтага часу дзеці не толькі паабедаюць, але і зробяць хатнія заданні пад наглядам настаўнікаў. Калі пакідаць дзяця пасля 15 гадзін, то бацькам даводзіцца даплочваць па 3 рублі за гадзіну. Апроч гэтага, у школе ёсць дадатковыя гурткі і заняткі па 10-25 рублёў за гадзіну. 

Калі казаць пра прыватныя школы агулам, то сярод найбольш адметных рысаў, якія адрозніваюць іх ад дзяржаўных — гэта маленькія класы (максімум па 12—15 вучняў), індывідуальны падыход, шматразовае харчаванне, выкананне хатніх заданняў у школе, навучанне толькі ў першую змену, шырокі выбар дадатковых секцый і гурткоў, а таксама паглыбленае вывучэнне англійскай мовы.

Чытайце таксама: Як Ірына Абельская аказалася заснавальніцай прыватнай школы ў Драздах

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру