Фота: San Diego Zoo Wildlife Alliance
Але цяпер у пінгвіна ёсць уласныя артапедычныя туфлі, якія могуць выправіць праблему, піша CNN.
Каб зрабіць іх, супрацоўнікі амерыканскай кампаніі Thera-Paw выпусцілі Лукаса прайсціся па пяску, а потым зрабілі злепкі з яго слядоў. З дапамогай гэтых зляпкоў яны зрабілі для пінгвіна чорныя артапедычныя боцікі з неапрэну і гумы з дадатковай падкладкай на нізе. Чорны колер выбралі, бо ён максімальна падобны да натуральнага колеру ног пінгвіна.
Калі на Лукаса надзелі новы абутак, ён адразу ж пайшоў у іх на шпацыр. Цяпер, расказваюць супрацоўнікі заапарка, Лукас, ужо добра ходзіць у ботах, паспявае за іншымі пінгвінамі і нават можа з імі камунікаваць. У пінгвіна нават з’явілася сяброўка.
Лукас — не першая жывёла з заапарка Сан-Дыега, якой спатрэбілася дапамога ў перасоўванні. Некалькі месяцаў таму эксперты дапамаглі трохмесячнай жырафе Мсітуні: ёй зрабілі спецыяльныя артэзы для ног, бо праз прыроджаны дэфект Мсітуні не магла хадзіць.
На беразе ля Новай Зеландыі знайшлі знясіленае пінгвіняня — за тры тысячы кіламетраў ад дома. Як яно туды трапіла?
Біёлаг Зміцер Лукашанец расказвае пра экспедыцыю ў Антарктыду, заробкі навукоўцаў і беларускамоўную школу для сына
Бізнэсмен Падкарытаў пабываў у Антарктыдзе і ўзняў там бел-чырвона-белы сцяг — вялікая гутарка + ФОТЫ





