Фота: pixabay.com

Том тлумачыць, што няма сумневу — маскі насамрэч паказалі сябе эфектыўным сродкам пры пандэміі. Але якія маскі сапраўды дапамагаюць і наколькі? Усе гэтыя фактары павінны ўлічвацца пры выпрацоўцы правіл нашэння масак. І для таго, каб правільна адказаць на гэтыя пытанні, трэба добра спланаванае вялікае даследаванне, а не мінімальныя назіранні.

Той жа самы недахоп журналіст бачыць і ў ідэі зачыняць школы, каб знізіць распаўсюд інфекцыі. Ён упэўнены, што ў Брытаніі гэта сапраўды дапамагло, але наколькі? І ці можна было, напрыклад, адчыніць школы на тыдзень пазней? Калі б у навукоўцаў былі дакладныя даныя на гэтую тэму, з іх дапамогай можна было б больш эфектыўна кантраляваць пандэмію.

У 2020 годзе ў Даніі навукоўцы правялі даследаванне, у якім падзялілі 6 тысяч чалавек на дзве катэгорыі. Адны з іх насілі маскі, іншыя — не, і высветлілася, што паміж дзвюма катэгорыямі не было асаблівай розніцы ў колькасці выпадкаў кавіду. Праблема ў тым, што даследчыкі чакалі розніцы ў 50%, але атрымалі толькі дадатковыя 15—20% абароны ад кавіду для людзей у масках, і гэта датчанам падалося занадта малым.

У Бангладэшы вучоныя зрабілі па-іншаму: яны параўналі колькасці выпадкаў кавіду ў вёсках, дзе жыхарам раілі насіць маскі, з тымі вёскамі, дзе пра маскі ніхто не чуў. Калі людзям рэкамендавалі маскі, іх папулярнасць вырасла з 13 да 42%, а колькасць заражэнняў упала на 12%.

Гэтыя лічбы сведчаць пра тое, што маскі ўсё ж здольныя дапамагаць падчас пандэміі, але важна ўдакладніць — размова ідзе пра медыцынскія маскі. Яны звычайна складаюцца з трох слаёў, адзін з якіх — фільтруючы. Шмат хто выкарыстоўвае маскі з тканіны, але іх эфектыўнасць нашмат ніжэйшая.

Доктар Салавей: Ізноў пайшоў рост захворвальнасці на кавід, засцерагайцеся і прышчапляйцеся

Кавід шкодзіць мозгу. Тлумачым, як гэта адбываецца

Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
алеся рыгораўна / Адказаць
30.08.2022
маскі дапамагаюць. ...схаваць непрыгожую усмешку і прышчы

можна чарговую жыццёвую гісторыю раскажу?

вясной 2020 (а усе ж памятаюць, што гэта была за вясна? асабліва ў Беларусі) адна прыташчыла баул з маскамі і сказала - вот, если кому надо, то берите

я тады шчэ груба пажартавала - ты што абакрала бальніцу? і гэта, дарэчы блізка да праўды было. ці проста сама праўда ў чыстым выглядзе.

яна ж "валанцерка" потым гэтыя маскі ўсе і знасіла

яна тым летам тапіла за бабарыку і збірала подпісы за яго

ну такія вось... "чэсныя" людзі
3
НН / Адказаць
30.08.2022
Нейкі дзіўны артыкул.
Ужо ж здаецца даўно вызначыліся, што медыцынскія маскі сапраўды дапамагаюць (зніжаюць верагоднасць перадачы віруса), калі іх носяць масава. І асабліва важна, каб насілі хворыя на Кавід.
Вядома, што калі камусці ў парадку эксперымента прапанавалі насіць маску, а вакол яго шмат тых, хто не носіць, то эфектыўнасць будзе нязначная.
7
Сава / Адказаць
30.08.2022
Ха ха ха. Рыгорыч сразу раскусил дельцов из лёгкой промышленности: зачем эти намордники.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру