Згодна з матэрыяламі справы, мужчына «збіраў, фіксаваў і аналізаваў інфармацыю разведвальнага характару пра аб'екты ваеннай інфраструктуры і тэхнікі, у тым ліку пра беларускія ваенныя аб'екты». Як піша пракуратура, пасля ён перадаў атрыманую інфармацыю ў чат-бот тэлеграм-канала, які «кантралюецца замежнай арганізацыяй». Мужчыну пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Гэта першы выпадак з пачатку вайны ва Украіне, калі затрыманаму інкрымінуюць «здраду дзяржаве» за перадачу тэлеграм-каналам інфармацыі пра вайсковыя аб'екты. Раней людзям інкрымінавалі арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да 6 гадоў калоніі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15