Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

«Нашы прыхільнікі нас будуць крытыкаваць за тое (і справядліва), што мы не ў час праводзім гэтыя мерапрыемствы і разгортваем у краіне працэсы партыйнага будаўніцтва. І, як выніку, стварэння партый. Не своечасова. Сітуацыя ў свеце вельмі напружаная», — зазначыў Лукашэнка.

Ён упэўнены, што ў такіх умовах кансалідацыя павінна праходзіць вакол аднаго чалавека, а не некалькіх партыйных цэнтраў.

«У такія часы любая дзяржава пачынае мабілізоўвацца і канцэнтравацца вакол адной-дзвюх фігур і гэтак далей. У нас гэта прэзідэнт па Канстытуцыі, нікуды ад гэтага не дзенешся. А мы вось тут пачалі партыйнае будаўніцтва разгортваць, з'явяцца новыя партыі.

Натуральна, што будуць стварацца новыя цэнтры сілы. Натуральна, што будзе структуравацца грамадства. Вакол гэтых партый будуць мабілізоўвацца людзі. Гэта значыць, калі трэба аб'ядноўвацца, мы нібы пачынаем працэс нейкага раз'яднання. Але так нас будуць крытыкаваць нашы прыхільнікі, і яны маюць рацыю», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка лічыць, што падыходзіць да вырашэння пытання трэба ўзважана і паступова.

«Партыя — гэта ўлада, і яна цягне да сябе як ідэалістаў, так і палітычных авантурыстаў. Таму падыходзіць да гэтага пытання трэба ўзважана, стымулюючы карысную дзяржаве дзейнасць партый і выбудоўваючы жорсткі заслон тым з іх, якія будуць нацэленыя на шкодніцтва. Мэта абноўленага закона — сфармаваць моцныя партыі, якія не маюць рознагалоссяў па асноватворных прынцыпах развіцця краіны, здольныя прапанаваць перспектыўныя праекты сацыяльна-эканамічнага развіцця, а галоўнае — прыняць актыўны ўдзел у іх рэалізацыі», — растлумачыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што трэба ўлічваць сітуацыю ў краіне, не варта пры гэтым разлічваць на далёкую перспектыву.

«Ісці мы павінны і рабіць крокі, улічваючы тое, што ў нас адбываецца ў краіне. Трэба зыходзіць з нашых рэалій. Не трэба нічога выдумляць. Не трэба далёка глядзець на перспектыву, далёка забягаць наперад. Фактычна, у нас склалася грамадзянская супольнасць. Строга прызямліцца і не адрывацца ад зямлі», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама баіцца непадкантрольнасці грамадскіх арганізацый.

«Час ідзе. У сучаснай Беларусі, у адрозненне ад БССР, складваецца ўжо не аднапартыйная, а больш складаная канфігурацыя ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. З'яўляюцца новыя арганізацыі, якія імкнуцца да вырашэння грамадска значных задач. І гэта добра, таму што выклікам у сучасным жыцці трэба супрацьстаяць разам. Знаходзяцца і тыя, хто пад выглядам сацыяльных, дабрачынных, культурных праектаў спрабуе ўцягнуць беларусаў у прасоўванне інтарэсаў наогул іншых дзяржаў. Мы гэта бачылі ў 20-ым годзе. Такіх мы бачым і выразна разумеем іх мэты. У гэтым пытанні недапушчальныя дваякія тлумачэнні альбо шчыліны для тых, хто па-ранейшаму спіць і бачыць, як укараніцца ў грамадзянскую супольнасць і расхістаць краіну знутры», — сказаў ён

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3