suwalki.policja.gov.pl
Паліцыянты ў выніку спынілі Ferrari. Высветлілася, што спорткарам кіраваў беларус. За парушэнне ПДР яго аштрафавалі амаль на 5 тысяч злотых (больш за тысячу даляраў).
Падчас патрулявання польскія праваахоўнікі заўважылі на нацыянальнай трасе 8 у гміне Шыплішкі каля Сувалак чырвоны Ferrari. Кіроўца спорткара абганяў паток праз суцэльную лінію і на скрыжаваннях, ездзіў па пешаходных дарожках, змушаў іншых удзельнікаў руху экстрана тармазіць і з'язджаць на абочыну.