Фота: Delfi

Фота: Delfi

«Адна справа — прывесці мігрантаў да мяжы і выпхнуць іх, іншая — тое, што мы назіраем проста цяпер, — гэта разбурэнне агароджы», — заявіў у аўторак навіннай радыёстанцыі Ziniu radijas дарадца Гітанаса Наўседы. Паводле яго слоў, такая сітуацыя ставіць Літву ў «вельмі небяспечную зону», паколькі беларускіх службовых асоб адпраўляюць у іншую краіну для псавання фізічнай маёмасці і сродкаў абароны.

«Мы аказаліся на вельмі тонкай і небяспечнай мяжы, як мы будзем кваліфікаваць такія дзеянні (…). Гэта як мінімум правакацыя», — сказаў Будрыс.

У канцы мінулага тыдня на мяжы з Беларуссю завяршылася будаўніцтва плота з калючым дротам. Устанавіць агароджу на мяжы было вырашана пасля леташняга наплыву нелегальных мігрантаў з боку Беларусі, які Літва называе гібрыднай атакай мінскага рэжыму. Хоць на пачатку года паток мігрантаў зменшыўся, у апошні час колькасць замежнікаў, якія спрабуюць перасекчы літоўскую мяжу нелегальна, зноў вырасла.

Па словах кіраўніка Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустама Любаева, пачасціліся і спробы пашкодзіць агароджу, чаму таксама спрыяюць узброеныя і апранутыя ў форму беларускія памежнікі.

Хоць сама агароджа знаходзіцца на тэрыторыі Літвы, затрымаць асоб, якія пашкодзілі яе, пакуль не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
27