Пра гэта паведаміў у «Твітары» кіраўнік офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Ордэнам князя Яраслава Мудрага I ступені ўзнагароджаны прэм'ер-міністр Італіі Марыа Драгі і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Сярод узнагароджаных ордэнам князя Яраслава Мудрага II ступені — дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Марк Мілі, ордэнам князя Яраслава Мудрага IIІ ступені міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Розныя ўзнагароды атрымалі акцёрыры Шон Пэн, Бэн Стылер, Ліў Шрайбер і Джэсіка Чэстэйн, якія наведвалі Украіну пасля пачатку расейскага ўварвання 24 лютага.

Узнагароджаныя таксама карэспандэнт часопіса Time Сайман Шустэр, ізраільскі палітык Натан Шчаранскі, кіраўнік кампаніі-распрацоўніка беспілотнікаў «Байрактар» Халук Байрактар, члены групы Imagine Dragons і дызайнер Дома моды Balenciaga Дэмна Гвасалія.

Поўны спіс узнагароджаных, у якім больш за 110 чалавек, змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта Украіны. Беларусаў у спісе няма.

* * *

Удакладненне. У пачатковым варыянце артыкула амерыканскага журналіста Саймана Шустэра памылкова называлі Савікам.

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0