Дакумент быў выдадзеныя яшчэ 28 чэрвеня, але паведамляе пра гэта па нейкіх сваіх меркаваннях Ціманоўская толькі цяпер.
«Так цяжка было пра гэта маўчаць больш за месяц. Але цяпер ужо і сэнсу няма», — напісала Ціманоўская ў інстаграме.
Нядаўна бягуха заваявала срэбраны медаль чэмпіяната Польшчы сярод клубаў. Выступала яна за варшаўскі клуб KS AZS AWF. Відаць, гэта яна і мае на ўвазе, калі кажа, што далей маўчаць няма сэнсу.






а "абывацельства" - гэта што?
ад слова абыякавасць ці што?