Фота: Фэйсбук

мой дом згарэў. я вынесла з агню

адзіны скарб — напаўжывую мову.

цяпер брыду разгублена, звіню

ў званочак-верш, бяздомная карова.

але так добра ўсцяж ісці адной:

так ззяюць травы, так пяе калоссе…

што ўжо ўсё роўна, хто там ёсць за мной

і колькі там да смерці засталося…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
амэн / Адказаць
30.08.2022
амэн
0
Жабрак / Адказаць
30.08.2022
Адчуваю акурат тое ж самае, быццам усе згубіў і стаіш на папялішчы і няма ніякага сэнсу
0
адкуль у цябе такія вочы7 - пытаўся ён у мяне... / Адказаць
30.08.2022
Жабрак,,

ну што зробіш. прыміце мае спачуванні

я бачыла вашыя вочы. хоць вы й пыталіся схаваць іх за чорнымі акулярамі і супраць сонца
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру