Зараз ступень гатоўнасці будынка — прыблізна 70%. Узведзеная каробка, гатовыя вокны, устаўленыя вітражы, расказаў прараб участка Сяргей Суркант. Далей па плане — дах, аздабленне і вентыляцыя, але пакуль грошай няма. Калі фінансаванне будзе, будаўніцтва скончаць да восені 2023 года, паведамляе выданне.

Да канца 2022 года на школу павінны выдзеліць 3,5 млн рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на завяршэнне контуру будынка і падключэнне ацяплення. 

Школу ў мікрараёне Грандзічы-3 пачалі будаваць у канцы снежня 2020 года. Будаўніцтва ідзе за кошт сродкаў абласнога бюджэту ў рамках інвестыцыйных праграм Гродзенскай вобласці на 2020, 2021 і 2022—24 гады. А пакуль дзеці з Грандзіч ездзяць вучыцца ў школы ў мікрараёне Дзевятоўка — СШ № 32, 27 і 28.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кармавая база / Адказаць
29.08.2022
Норм. Кармавая база патрывае яшчэ.
0
Сава / Адказаць
29.08.2022
Значит такими темпами там будут учиться дети учеников которые ездят в Девятоуку. Не все так плохо
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру