Фота: інстаграм Навіцкага

Пры затрыманні Навіцкаму ставілі ў віну наяўнасць знаёмых, якія ваююць супраць расійскай арміі ва Украіне, а таксама ўдзел у акцыях супраць фальсіфікацый выбараў і тэрору. 

Чытайце таксама: У Мінску затрымалі байца ММА — ён быў у «Альфе» КДБ, але пасля выбараў пратэставаў і выступіў супраць вайны

Тады мы звярталі ўвагу на тонкі момант: у 2016-м Уладзіслаў выступаў на спаборніцтвах паміж спецпадраздзяленнямі як баец «Альфы» КДБ, а яго старыя таварышы, як мінімум двое на фота, Уладзімір Драч (другі справа) і Мікалай Русаў (першы злева) дагэтуль служаць у «Альфе».

Як стала вядома цяпер, Навіцкі выйшаў з СІЗА пасля суда, атрымаўшы 3 гады хатняй хіміі. 

У сваім інстаграме ён напісаў, што бетонныя муры яго загартавалі. 

Уладзіслаў нарадзіўся ў 1993 годзе ў Мінску. Прафесійную кар'еру баец пачаў у 2012 годзе, калі трэніраваўся ў спартыўным клубе «Акварыум». З тых часоў Навіцкі станавіўся неаднаразовым чэмпіёнам Беларусі па рукапашным баі і некалькі разоў выйграваў аналагічны турнір у краіне па ММА. Таксама на яго рахунку перамогі на рэспубліканскіх турнірах па грэплінгу і баявым самба.

Ёсць у кар'еры байца і міжнародныя ўзнагароды. Ён быў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы па ММА і браў бронзу на чэмпіянаце Еўропы па рукапашным баі. У сваёй кар'еры Уладзіслаў браў удзел у турнірах такіх прамоўшнаў, як MG, ACA, BCF.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру