У прыватнасці, разведка згадвае нядаўнія паведамленні незалежных расійскіх СМІ, што з-за праблем, з якімі сутыкаецца Расія ў вайне супраць Украіны, Шайгу цяпер адхілены ад расійскага кіраўніцтва, а аператыўныя камандуючыя наўпрост інфармуюць прэзідэнта Пуціна пра ход вайны.
Як сцвярджаюць у Мінабароны Брытаніі, расійскія афіцэры і салдаты, якія маюць уласны досвед вайны, верагодна, рэгулярна высмейваюць Шайгу за яго неэфектыўнае кіраўніцтва, бо прагрэс Расіі спыніўся.





