Жывёла выбегла на дарогу з абочыны.
Траўмы ў выніку ДТЗ атрымала 68-гадовая пасажырка «Міцубісі». Яе даставілі ў бальніцу.






Учора каля дзевяці гадзін вечара на 76-м кіламетры трасы Мінск—Гомель у Асіповіцкім раёне адбылося ДТЗ. 38-гадовы мужчына, які знаходзіўся за рулём «Міцубісі» і ехаў у крайняй правай паласе руху, збіў лася, паведамляе «Міліцыя Магілёўшчыны».