«Разумеючы заклапочанасць некаторых дзяржаў-членаў у гэтым кантэксце, мы не павінны недаацэньваць пераўтваральную сілу вопыту жыцця ў дэмакратычных сістэмах з першых рук, асабліва для будучых пакаленняў», — гаворыцца ў дакуменце.

Краіны адзначаюць, што візы неабходна выдаваць, у прыватнасці, студэнтам, прадстаўнікам творчых прафесій і вучоным.

 Раней канцлер Германіі Олаф Шольц ужо выказваўся аб увядзенні візавых абмежаванняў на ўезд у Еўрасаюз для расіян. Ён заяўляў, што зараз многія зʼязджаюць з Расіі, таму што яны не згодныя з дзеяннямі расейскіх уладаў. «Усе рашэнні, якія мы прымаем, не павінныя ўскладняць уцёкі ад расійскіх уладаў і дыктатуры. Гэта вайна Пуціна, а не расійскага народа», — сказаў Шольц.

Польшча, Эстонія, Латвія, Літва, Славакія і Чэхія заявілі, што плануюць увесці або ўжо ўвялі абмежаванні на выдачу віз расіянам. 10 жніўня ў ЕС унеслі на абмеркаванне праект забароны выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам РФ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру