Сёння прапануем вам новы верш «Купанне» — гэта амаль дэтэктыў, дзе ўсё скончылася добра дзякуючы тату. І гэта рэальная гісторыя!

Глядзіце, чытайце і вучыце яго са сваімі дзеткамі. Андрэю будзе прыемна.

А тым часам гэтыя вёршы цяпер можна прачытаць і на паперы. Днямі ў выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.

Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу (плацяжы праходзяць, пошта працуе выдатна), паведамляе «Тэхналогія».

Глядзіце, чытайце, вучыце вершы Андрэя, ды абдымайце адзін аднаго.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру