Як растлумачыў дырэктар ЖКГ Першамайскага раёна Дзмітрый Дубавец, Указ № 327 «Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў» дае жыхарам магчымасць уцяпліць дом за свой кошт, але з фінансавай падтрымкай дзяржавы, якая складае 50% кошту работ.

Пры гэтым даецца растэрміноўка: выплаты ажыццяўляюцца на працягу 10 гадоў кожны месяц роўнымі долямі.

Улічваюцца і магчымыя жыццёвыя сітуацыі — для сацыяльна ўразлівых і малазабяспечаных грамадзян гэты перыяд можа быць працягнуты да 15 гадоў.

Такім чынам, жыхары жадаюць уцяпліць хату. Які парадак дзеянняў?

Згодна з згаданым указам №327 рашэнне прымаецца агульным сходам удзельнікаў сумеснага домаўладання, членаў таварыства ўласнікаў, арганізацыі забудоўшчыкаў. Пры гэтым яно лічыцца прынятым, калі на агульным сходзе за прагаласавалі ўласнікі памяшканняў, якія валодаюць больш як дзвюма трацінамі галасоў ад іх агульнай колькасці.

Пасля такое рашэнне зʼяўляецца абавязковым для выканання ўсімі ўласнікамі.

— Да прыкладу, уцяпленне жылога дома на вул. Каліноўскага, 26, пачалося менавіта пасля таго, як у ЖКГ Першамайскага раёна паступіў калектыўны зварот яго жыхароў, — распавядае Дубавец. Чаканы эканамічны эфект ад цеплавой мадэрнізацыі ў гэтым доме — 152 Гкал у год. Прасцей кажучы, спажыванне цяпла паменшыцца на 36,4%, што, адпаведна, прывядзе і да зніжэння платы за ацяпленне.

Кошт пытання

У кошт цеплавой мадэрнізацыі ўваходзяць падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, будаўніча-мантажныя работы, матэрыялы.

Агульная сума для жылога дома на вул. Каліноўскага, 26, склала 186 689 рублёў, або 41 рубель на кожны квадратны метр кватэры.

Гэта значыць для ўласніка тыпавой кватэры гэтага дома плошчай 49,6 м2 кошт уцяплення склала 2034 рубля. З улікам растэрміноўкі на 10 гадоў штомесяц трэба будзе аплочваць 8,5 рубля. Пры гэтым памер платы фіксаваны і павялічвацца не будзе.

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2