«11 жніўня на рукі аддалі пасведчанне аб смерці», — распавяла яна. Чараміскін камандаваў электрамеханічнай баявой часткай карабля. Пра тое, што марак прапаў без вестак пасля затаплення «Масквы», яго сваякі паведамлялі яшчэ ў маі. Тады яны былі ўпэўненыя, што мічман не выжыў.
Чараміскін — гэта пяты пацверджаны загінулы з крэйсера, раней паведамлялася аб гібелі матроса тэрміновай службы Івана Франціна, Івана Вахрушава і Ягора Шкрабца. Некаторыя з іх лічыліся прапаўшымі без вестак.
Пры гэтым Мінабароны Расіі першапачаткова сцвярджала, што пры затапленні крэйсера загінуў толькі адзін марак.
Крэйсер «Масква» затануў 14 красавіка на шляху паміж Севастопалем і востравам Змяіны.
Падбіты ўкраінцамі крэйсер «Масква» патануў. Што гэта значыць для баяздольнасці расійскай арміі?
«Усе камандзіры выратаваліся, а салдаты «тэрміновай» там засталіся?» — маці зніклага марака з крэйсера «Масква»





