Яўген Лівянт.

Прыводзім допіс Лівянта ў скарачэнні.

«За апошнія месяцы з выступаў кіраўнікоў сістэмы адукацыі я зразумеў, што ў нас у сістэме адукацыі ёсць толькі дзве асноўныя праблемы: школьная форма і прыватныя школы. Іншых праблем у нас няма ці яны нязначныя! 

Усё лета сістэма адукацыі абмяркоўвае, прымярае, закупляе, дэманструе школьную форму, аж да паказаў моднай школьнай формы.

З'явіліся варыянты школьнай формы. Як яна выглядае?

Растлумачу прычыны, па якіх я негатыўна стаўлюся да ўвядзення абавязковай школьнай формы. Школьная форма, на мой погляд, патрэбная толькі для вельмі бедных краін або краін, у якіх існуе значнае сацыяльнае расслаенне. У гэтым выпадку школьная форма ў нейкай ступені нівеліруе розніцу паміж рознымі пластамі насельніцтва.

Для жвавага маладога чалавека аднаго камплекта школьнай формы відавочна не хопіць, бо яе трэба стала чысціць ці мыць, пры гэтым два камплекта — гэтае вельмі дарагое задавальненне. А з улікам таго, што дзіця ўвесь час расце, школьная форма становіцца вельмі непрактычным набыццём, часта гэта, па сутнасці, выкінутыя грошы. 

Школьную форму могуць дазволіць сабе яшчэ вельмі багатыя краіны або дарагія прыватныя школы, у якіх бацькі вучняў могуць дазволіць сабе купіць некалькі камплектаў адзення. Мы не адносімся ні да самых бедных, ні да самых багатых краін планеты, значыць, школьная форма толькі стварае фінансавыя праблемы, асабліва для сем'яў з невысокім дастаткам.

Што адбываецца ў нас, калі ў школу прыйшоў вучань без формы? Пачынаюцца крыкі: «Ты чаму без формы?» Ну, пакрычаць-пакрычаць і супакояцца, а ўрок ці ўрокі ўжо сарваныя.

Чым адрозніваліся і адрозніваюцца настаўнікі прафесійныя ад настаўнікаў слабых? У моцных настаўнікаў няма часу на высвятленне праблем формы, у іх кожная з 45 хвілін урока на вагу золата. Такім настаўнікам абыякава, прыйшоў вучань у форме ці не.

А вось слабаму настаўніку, якому няма чаго даць вучням, у гэтым выпадку ёсць, дзе разгарнуцца хвілін на 10-15 урока: «Ты чаму без формы? Ды я бацькам паведамлю! Ды як табе не сорамна? Ды мяне прэміі пазбавяць!» і гэтак далей. Вучні, як правіла, ставяцца да такога высвятлення адносін абыякава ці нават з схаванай радасцю — час урока ідзе, нікога не спыталі, ну і выдатна.

Паўтару, добры настаўнік не можа дазволіць сабе так бяздарна змарнаваць каштоўны час урока. Я думаю, што школьнай формай з натхненнем займаюцца дрэнныя адміністратары ўсіх узроўняў і дрэнныя настаўнікі. Гэта тыя людзі, якія не ў стане знаходзіць вырашэнне рэальных праблем сістэмы адукацыі. Такім чынам яны імітуюць бурную дзейнасць, ствараючы вялікія праблемы для рэальнага навучальнага працэсу. Мне здаецца, што вось гэтыя ўсе гісторыі са значкамі, гальштукамі, хусткамі, кашулямі, камізэлькамі — гэта нейкі тэатр абсурду, у якім, па сутнасці, уся краіна — гэта і ўдзельнікі, і гледачы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Satan / Адказаць
27.08.2022
Есть еще средний вариант. Как в нашей в польской школе. Маечка, кофточка с логотипом школы. А дальше - вольный стиль в разумных пределах. В довольно больших пределах) Тут вот уши прокололи летом, хочет большие кольца-серьги. Говорит, так ходят некоторые девочки из параллельного... Ну, ок. Может и себе ухо проколоть? И давно хотел в зеленый цвет волосы покрасить. Может покрасить пока не облысел?
1
ЮриЙ / Адказаць
27.08.2022
Школьная форма интересна, когда она определят стиль отдельной гимназии, школы а не  всю колхозную страну.
0
Школьны настаўнік / Адказаць
27.08.2022
Савецкім часам форма была, каб схавАць нашую галечу, не было так шмат адзення, як зараз. У 1975 сіняя змяніла шэрую для хлопцаў. На фізкультуру сінія трусы з чырвонай стужкай збоку, ды жоўтая майка, бо не было з чаго выбраць. Зараз другі час, але гэта падобна, як і з генацыдам - усе апрануцца, і ўсё будзе добра.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру