Кошт еўрапейскіх ф’ючарсаў на пастаўкі газу ў верасні ў пятніцу, 26 жніўня, павялічыўся адразу на 9 працэнтных пунктаў да рэкордных 340 еўра за мегават/гадзіну (у больш звыклым для беларусаў вымярэнні гэта 3587 еўра за тысячу кубаметраў).

Раней «Газпрам» абвясціў аб прыпыненні паставак газу па трубаправодзе «Паўночны паток» з 31 жніўня на тры дні з прычыны рамонтных работ. Гэта толькі ўзмацніла страхі наконт перспектывы поўнага спынення паставак расійскага газу ў Еўропу.

У той жа час кіраўнік Нямецкага інстытута эканамічных даследаванняў (DIW) Марсель Фрацшэр заклікаў рыхтавацца да доўгага захавання высокіх цэнаў на прыродны газ. «Цэны на энергію ўжо ніколі не вернуцца на даваенны ўзровень», — сказаў ён у інтэрв'ю радыёстанцыі SWR. На думку Фрацшэра, цэны на энерганосьбіты праз вайну Расіі супраць Украіны будуць заставацца на высокім узроўні на працягу пяці-сямі гадоў, таму людзям трэба настройвацца на зніжэнне ўзроўню свайго жыцця.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
0