Канешне, ён падыходзіць не для ўсіх тыпаў выяў. Найлепш сэрвіс працуе з партрэтамі і выявамі буйных прадметаў. Калі на фота ёсць невялікія дэталі або нейкія скажэнні, то на ім могуць з'явіцца артэфакты (тэрмін, які абазначае тое, чаго няма на першапачатковай выяве ці чаго не меркавалася там).

Паказваем, якія вынікі ён нам выдаў — паспрабуйце і вы!

Лепш за ўсё атрымліваюцца газетныя партрэтныя фота — алгарытм вельмі эфектыўна прыбірае ўсе лішнія кропкі. Тут Вацлаў Ластоўскі выглядае значна «жывейшым».

Янка Купала стаў больш «мяккі», а ў фота дадалося троху болей колеру.

Даволі добры эфект таксама для гэтага фота з Усебеларускага з'езду (яго правы бок палепшаны сэрвісам). Негледзячы на вельмі нізкую якасць зыходнага фота, правы бок стаў больш сакавітым.

А тут бачна як алгарытм дадае артэфакты (правая палова фота — вынік апрацоўкі сэрвісам). На фота з прысягі Лукашэнкі, якое зробленая як скрыншот з нейкага старога носьбіта, наклалася шмат артэфактаў — і яно выглядае дзіўна.

Падобная сітуацыя і з гэтым фота (тут таксама правая палова — вынік апрацоўкі сэрвісам).

Чытайце яшчэ:

Беларускі распрацоўшчык стварыў дадатак з вершамі на роднай мове

Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
* / Адказаць
27.08.2022
Паспрабаваў і атрымаў адмову )
0
ніхто / Адказаць
27.08.2022
*, у сэнсе, адмову?
0
дочка Макса Дизайнера / Адказаць
27.08.2022
навошта? гэта ж ненатуральна. гэта падман. і... знішчэнне... у старых фота асаблівы шарм і энергетыка
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру