Васьміразовы чэмпіён Беларусі па футболе пакінуў БАТЭ і стане першым беларускім легіянерам у Андоры — футбольным «карліку». Прытым ягоны новы клуб у гэтай краіне нават не наймацнейшы, у мінулым чэмпіянаце ён заняў пятае месца. Але і гэта ўжо лепей, чым беларускі чэмпіянат, які цяпер масава пакідаюць хоць бы трохі кваліфікаваныя гульцы.

Валадзько пакінуў барысаўскі БАТЭ, за які выступаў з 2009 года (з невялікім перапынкам у 2019—2021, калі з'язджаў у Расію), 1 жніўня. У гэтым сезоне ён правёў сем матчаў у чэмпіянаце Беларусі, выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0