Паводле звестак партала, Беларусь у 2021 годзе экспартавала ікры неасятровых рыб на $74,5 млн, што склала 19,2% ад агульнай сусветнай сумы экспарту гэтай прадукцыі.

У 2021 годзе сярэдняя сусветная цана за адзінку ікры, вырабленай з ікры неасятровых рыб, складала 13 559 даляраў за тону, «што складае ўсяго 7,4% ад сярэдняга сусветнага кошту за адзінку традыцыйнай асятровай ікры (183 391 даляраў за тону)».

Пры гэтым эксперты адзначылі, што сярэдняя цана на альтэрнатыўную ікру вырасла на 43,2% у параўнанні з паказчыкам у 9 466 даляраў за тону годам раней.

«Беларусь, найбуйнейшы экспарцёр ікры неасетравых рыб, у 2021 годзе атрымлівала адносна эканамічныя 7 048 даляраў за тону», — паведамляе партал.

Зрэшты, лідар у гэтай сферы Беларусь не першы год. Першай у свеце яна была і ў 2020 годзе, на яе долю прыпадала 20,2% усяго сусветнага экспарту гэтага прадукту. Але зарабілі тады на гэтым менш — 61,8 млн даляраў.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
2