Фота: БелТА

«Па стане на сённяшні дзень арганізацыі тарфяной прамысловасці аб'яднання «Белпалівагаз» здабылі (з пачатку года) 2 млн тон торфу. Торфаздабыча ідзе апераджальнымі тэмпамі, на 34% перавышаючы паказчык мінулага года: за аналагічны перыяд у 2021 годзе было здабыта каля 1,4 млн тон», — расказаў Кавалёў.

Ён адзначыў, што цяпер ужо выканана 87% ад плану здабычы гэтага сезону, які завершыцца ў кастрычніку святам «Тарфяныя дажынкі». Усяго ў бягучым сезоне плануецца здабыць каля 2,3 млн тон торфу, якія маюць пайсці не толькі на ўнутраныя патрэбы, але і на экспарт.

Раней міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў заявіў, што Беларусь будзе скарачаць імпарт карысных выкапняў. «Нашы прадпрыемствы ўвозяць карысныя выкапні з-за мяжы, у той час як маецца ўласная багатая сыравінная база», — адзначыў кіраўнік Мінэканомікі, дадаўшы, што «ў бягучых умовах эфектыўнае выкарыстанне нетраў становіцца найважнейшым кампанентам рацыянальнага імпартазамяшчэння».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
грэта тунберг / Адказаць
25.08.2022
а гэта добра?
0
Жан / Адказаць
25.08.2022
Дык а што такім чынам замяшчаюць ? Хіба Расея абвясьціла эмбарга на пастаўкі ў Беларусь газа ды нафты ? Не. Электрычнасьці таксама павінна хапаць. Дык які прадукт, забаронены для паставак у Беларусь, імпарт якога спыніўся, заменяць торфам ? Я не зразумеў.
0
Satan / Адказаць
26.08.2022
Жан, ну котельные на брикетах не прекращались строиться и вводиться в эксплуатацию, по Минской обл. дофига котельных, что работают на торфе и некоторые построены в конце 2010х. Это, если говорить о внутреннем потреблении продуктов из торфа. А на экспорт там около 50% - это были продукты нетопливной группы, питательные грунты, удобрения. В той же Украине везде продавался верховой торф из Беларуси. Но черт его знает, что они понимают под импортозамещением... может беларуский торф поставлялся в Украину, там на заводе его мешали, фасовали и продавали в Беларусь? А сейчас и сами научились паковать в пакеты?))
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру