3 сакавіка 2022 года Grundfos прыпыніў дзейнасць у абедзвюх краінах. З тых часоў кампанія пачала скарачаць персанал і займацца ўрэгуляваннем адносін з кліентамі, пастаўшчыкамі і іншымі партнёрамі, «пастаянна ацэньваючы сітуацыю».

«Паколькі няма ніякіх прыкмет таго, што сітуацыя зменіцца, і ў адпаведнасці са сваімі каштоўнасцямі, кампанія Grundfos прыняла рашэнне цалкам закрыць свой бізнэс у Расіі і Беларусі. Рашэнне аб поўным закрыцці бізнэсу ў Расіі і Беларусі адлюстраванае ў маючым адбыцца аб'яўленні вынікаў паўгоддзя кампаніі Grundfos. Будзе паведамлена пра значныя аднаразовыя выдаткі ў памеры 851 млн дацкіх крон, звязаных з закрыццём бізнэсу ў Расіі і Беларусі», — заяўляюць у кампаніі.

Grundfos працуе ў сферы водазабеспячэння з 1940-х гадоў. Прадстаўніцтва кампаніі прысутнічае на беларускім рынку з 1995 года. На расійскім рынку вытворца працаваў 23 гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру