Учора дэпутат адказаў на віншаванне Лукашэнкі з Днём Незалежнасці Украіны, што «ў наступны Дзень незалежнасці Украіны Лукашэнка будзе вісець на слупе. І беларускі народ будзе вольны і будзе жыць у дэмакратычнай дзяржаве!».

«Устаноўлена, што падазраваны ў сувязі з віншаваннем Аляксандрам Лукашэнкам народа Украіны з Днём незалежнасці размясціў у сетцы інтэрнэт публікацыю, у якой утрымліваліся пагроза ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ілжывыя звесткі аб палітычным і сацыяльным становішчы ў Беларусі», — паведамілі ў Генпракуратуры.

У адказ на завядзенне крымінальнай справы Ганчарэнка адказаў і востра, і дасціпна:

«Мой афіцыйны камэнтар: Пайшоў ты за расейскім караблём, Лукашэнка», — заявіў Ганчарэнка. А пра свае крымінальныя справы напісаў:

«Адно пытаньне, а дзе я пагражаў гвалтам Сьвятлане Ціханоўскай? Я пагражаў вашаму клоўну-Лукашэнку, які незаконна захапіў уладу і якому вы дапамагаеце заняволіць мой любімы беларускі народ. Жыве Беларусь!»

Учора Лукашэнка накіраваў віншаванні ўкраінскаму народу і пажадаў яму мірнага неба. Праз некалькі гадзін з тэрыторыі Беларусі працягнуліся ракетныя ўдары па Украіне. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Слава Украiне:))) / Адказаць
25.08.2022
Правiльна усе сказаў:) там яго i будзе месца)))
2
Слуп / Адказаць
25.08.2022
Швед павязаны з лукашэнкам тэрактам 2011. Так што яны будуць будуць абодвух.
1
Героям Слава! / Адказаць
25.08.2022
Дзякуй, Аляксей! Нашыя народы абавязкова будуць разам! Дзякуй Вам за розум, што вы ўсе правільна разумееце.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру