Нарвежская платформа па здабычы газу ў моры. Фота: Photo: Øyvind Gravås і Even Kleppa — Equinor

Нарвежская платформа па здабычы газу ў моры. Фота: Photo: Øyvind Gravås і Even Kleppa — Equinor

Міністр энергетыкі Нарвегіі Тэр'е Асланд заявіў, што ягоная краіна плануе захаваць здабычу прыроднага газу на цяперашнім высокім узроўні, пакуль Еўропа змагаецца з крызісам вытворчасці электраэнергіі, якая можа падарваць яе прамысловасць.

«Я чакаю, што мы зможам падтрымліваць узровень вытворчасці, які мы маем цяпер, да 2030 года», — дадаў Асланд.

Афіцыйныя прагнозы сведчаць пра тое, што Нарвегія мае намер павялічыць здабычу прыроднага газу на 8% у параўнанні з 2021 годам. І адпаведна пабіць свой рэкорд пяцігадовай даўнасці.

Гэта паўночнаеўрапейская краіна апярэдзіла Расію пасля таго, як Масква скараціла экспарт газу, каб адказаць на заходнія санкцыі. Абмежаванне паставак «Газпрама» прывяло да рэзкага росту цэнаў на прыродны газ у Еўропе, а эталонныя ф'ючарсы на газ TTF у Нідэрландах падскочылі на 220% з пачатку чэрвеня.

Таксама выданне адзначае, што хоць Нарвегія мае намер падтрымліваць высокі ўзровень здабычы газу, яна не плануе зніжаць цэны, каб зрабіць еўрапейскую энергію больш даступнай.

«У прынцыпе, рынак прагназаваны. Калі ёсць дэфіцыт, цэны высокія. Гэта таксама спрыяе павелічэнню вытворчасці і накіроўвае газ на рынкі, якія ў ім больш за ўсё маюць патрэбу», — дадаў Асланд.

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2